Усе навіны

Фанаты «Айнтрахта» і «Аталанты» ўчынілі пагромы ў Неапалі

15 сакавіка 2023, 22:25

Фанаты «Айнтрахта» і «Аталанты» ўчынілі пагромы ў Неапалі

Фанаты «Айнтрахта» учынілі пагромы ў Неапалі перад матчам іх каманды супраць «Напалі» у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, рэгіянальны адміністрацыйны суд Неапаля спачатку забараніў усім немцам наведваць гэты матч пасля масавых боек падчас першага матчу, але пасля апеляцыі гэтая забарона пачала тычыцца толькі тых, хто нарадзіўся ці пражывае ў Франкфурце.

Нягледзячы на гэта больш за 600 балельшчыкаў «Айнтрахта» усё роўна прыбылі ў Неапаль у суправаджэнні ультрас «Аталанты», у якіх канфлікт з ультрас «Напалі».

З-за дзеянняў фанатаў у горадзе згарэлі некалькі аўтамабіляў, таксама яны кідаюць фаеры і бутэлькі ў паліцыю.

Гульня паміж «Напалі» і «Айнтрахтам» пачнецца ў 23:00.