Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Юнайтэд» можа прайсці рэшту сезона без параз»

16 сакавіка 2023, 00:05

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў заўтрашні матч у адказ 1/8 фіналу Лігі Еўропы супраць «Бетыса» (першая гульня – 4:1).

«Гэта заўсёды сур'ёзна, мы будзем гуляць нашай найлепшай камандай. Мы мусім сабраць каманду, якая зможа прыстасавацца падчас гульні. Мы ведаем, што наш супернік можа, бо ў яго сапраўды добрыя гульцы. Мы павінны быць гатовы да бою з імі.

Мы здольныя прайсці рэшту сезона без параз, але зараз мы павінны паказаць гэта зноў. Мы не можам думаць занадта далёка наперад і павінны ісці ад гульні да гульні.

Каземіра і Бруну Фернандэш будуць гуляць. У нас вельмі добры супернік. На мінулым тыдні мы мелі добры вынік у матчы з імі, але нам трэба згуляць зноў. Нам патрэбныя нашы найлепшыя гульцы і нашая найлепшая каманда», – сказаў тэн Хаг.