Усе навіны

У чвэрцьфінале ЛЧ згуляюць 3 клубы з Серыі А, 2 – з АПЛ, па 1 – з Ла Лігі, Бундэслігі і чэмпіянату Партугаліі

16 сакавіка 2023, 09:30

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Да гэтай стадыі турніру дайшлі тры італьянскія каманды («Напалі», «Інтэр» і «Мілан», дзве англійскія («Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці»), адна іспанская («Рэал»), адна нямецкая («Баварыя») і адна партугальская («Бенфіка»).

Прадстаўнікоў ад Францыі не засталося.

Лёсаванне 1/4 фіналу ЛЧ пройдзе 17 сакавіка ў 14:00. Першыя матчы – 11-12 красавіка, матчы ў адказ – 18-19 красавіка.