Усе навіны

Паражэнне данецкага «Шахцёра» 1:7 ад «Феенорда» – паўтарэнне антырэкорду Лігі Еўропы

17 сакавіка 2023, 08:15

Паражэнне данецкага «Шахцёра» 1:7 ад «Феенаорда» стала паўтарэннем антырэкорду Лігі Еўропы.

Раней у гісторыі турніру толькі адзін матч скончыўся з ідэнтычным лікам – у сезоне 2016/17 АЗ прайграў «Ліёну».

Таксама ў рамках ЛЕ было яшчэ 8 гульняў, калі адна з каманд саступала 0:6. У плей-оф гэта здаралася толькі раз.

«Шахцёр» 7 галоў у еўракубках прапусціў другі раз у сваёй гісторыі – да гэтага было 0:7 ад «Баварыі» ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014/15.