Усе навіны

Вергеенка адкрые чэмпіянат Беларусі-2023, Базанаў – у Афрыцы на кангрэсе ФІФА (Іваноў)

17 сакавіка 2023, 17:07
2

Намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Вергеенка адкрые чэмпіянат Беларусі-2023.

Матч першага тура пройдзе на стадыёне ФК «Мінск», дзе аднайменная каманда прыме «Славію».

Як паведамляе журналіст Мікалай Іваноў, кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў у Руандзе, дзе напярэдадні праходзіў кангрэс ФІФА. Нагадаем, 16 сакавіка на кангрэсе ФІФА Джані Інфантына пераабралі на пасаду прэзідэнта арганізацыі на тэрмін з 2023 па 2027 год. Там жа пасля галасавання працягнулі прыпыненне сяброўства Федэрацыі футбола Зімбабвэ, а таксама прыпынілі сяброўства Федэрацыі футбола Шры-Ланкі.

– Рэдка бывае, каб не кіраўнік федэрацыі адкрываў чэмпіянат. Калі не памыляюся, перш здаралася аднойчы – у 1992-м, калі праводзілі самы-самы першы матч.

Тагачасны бос Яўген Шунтoў, што я вычытаў у старым «Прэсболе», не выстаяў ад спакусы аплачанага заходняга ваяжу і раптоўна адбыў у дружалюбную Партугалію ў якасці кіраўніка дэлегацыі юнацкай зборнай СНД, – напісаў Іваноў.