Усе навіны

Біёнчык пра «Славію»: «Нехта ў войску, нехта прыдумаў сабе траўму, а камусьці трэба было даць паўзу»

17 сакавіка 2023, 23:18

Галоўны трэнер «Славію» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем пра матчы першага тура вышэйшай лігі супраць «Мінска» (0:2).

– Старт чэмпіянату атрымаўся няўдалым. Няўдалым з пункту гледжання структуры, рэакцыі на пэўныя гульнявыя сітуацыі. Пераломным момантам быў той, калі мы пачалі саступаць у кантактах, адзінаборствах, стыках. Як следства, атрымаўся 20-хвілінны адрэзак, які прывёў ды гола.

Што наконт саперніка, мы казалі гульцам, што не трэба глядзець чыесьці неадэкватныя меркаванні. Гэта добрая маладая каманда пад адэкватным кантролем, пад настаўніцтвам адэкватных трэнераў. Не трэба спісваць «Мінск» з рахункаў.

Што тычыцца нас. Тыя сітуацыі, якія адбыліся… Шмат фактараў, якія ўплываюць. Але мы не павінны саступаць у нейкіх базавых аксіёмах, якія ў Беларусi, як «Ойча наш». Падборы, кантакты, адзінаборствы, стыкі «увесь гэты «супавы набор», які павінен быць абавязкова ў кожнай гульні.

– Налічыў некалькі чалавек, якіх у параўнанні з Кубкам не было ў заяўцы. Наколькі важны момант?

– Гэта важная сітуацыя. Большасць гэтых хлопцаў – гэта група атакі. Тая група атакі, якую мы сёння спрабавалі структурна кампенсаваць у першыя 15 хвілін, пакуль не пачалі весці акадэмічны футбол без стыкаў і кантактаў.

У першыя хвіліны быў той футбол, які хацелася бачыць: кантроль мяча, дынаміку, дынамічныя развароты, стварэнне перавагі і гэтак далей. Потым узнікла пытанне падбораў, стыкаў, адзінаборстваў. Мы не зрэагавалі, адэкватна не спрацавалі.

Трэба было перабудоўвацца, а каб перабудоўвацца, трэба было мець у абойме форвардаў, якіх сёння не было. Хтосьці ў войску, хтосьці прыдумаў сабе траўму, а камусьці трэба было даць паўзу, каб перавесці дух.

У мінулым на гэтых хлопцаў не ўскладалі ніякіх надзей, а зараз яны сябе ярка праяўляюць. Але трэба было даць ім паўзу, каб яны ачунялі, аднавіліся і далей паспяхова гулялі.

– У арміі Пятрэнка, а паўза спатрэбілася Рабых?

– Так.

– Што скажаце па другім тайме?

– Калі мы гаворым пра падборы, то будзе крывадушнасцю сказаць, што я задаволены тым, як згуляў Дрос. Дыктар аб'явіў яго лепшым гульцом? Ну, значыць, дыктару спадабалася. Цяжка выдзяляць кагосьці з каманды, якая прайграла.

Але трэба разумець, што мы фармуем вызначанае асяроддзе і менталітэт, які казаў бы пра будучыню і сучаснасць, а не пра мінулае. Аб нейкіх традыцыях невыразных. Я маю на ўвазе, што «Славія» ніколі не выйгравала ў Слуцку ці што стадыён на «Маякоўцы» «зачараваны» для нас.

Мы фарміруем новую каманду, якая, як мне хацелася б, будзе дабівацца станоўчага выніку. Як следства, сённяшні матч быў вельмі шырокі ў сваіх праявах.

Але адэкватнай і добрай рэакцыі сёння было не так шмат. Мы чамусьці вырашылі, што ўсе 90 хвілін павінны гуляць у адным ключы. Не быць пластычнымі, гнуткімі, не рэагаваць.

Персаналіі? Я задаволены тымі, хто выйшаў. Кожны згуляў у той меры, у якой мог згуляць. Канешне, хацелася б больш эфектыўнага футбола. Але мы па сутнасці без нападаючых гулялі.

– Як ацаніце дэбют маладых Крэса і Катлярова?

– Выдатная. Яны малайцы, добрыя хлопцы, футбалісты. Крэс пасля пэўнага прастою добра сябе праявіў, Катляроў адаптуецца да вышэйшай лігi, – сказаў Біёнчык.