Усе навіны
Вiдэа

Галкіпер «Шахцёра» Чэрнік атрымаў траўму і пакінуў поле на насілках

18 сакавіка 2023, 16:18

Брамнік «Шахцёра» Сяргей Чэрнік атрымаў пашкоджанне ў матчы першага тура чэмпіянату Беларусі з «Нафтанам» (2:1).

Напрыканцы другога тайма футбаліст «Нафтана» Рамазан Ісаеў забіў, але пры гэтым урэзаўся ў Чэрніка.

Арбітр гол не залічыў, а галкіпер не змог падняцца з газона самастойна. Яго панеслі з поля на насілках.