Усе навіны

Аляксей Бага: «Па стане Чэрніка і таму, што яго забрала машына хуткай дапамогі, гэта, напэўна, нешта непрыемнае»

18 сакавіка 2023, 17:27

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нафтанам» (2:1).

– Хочацца павіншаваць каманду, балельшчыкаў і горад з пачаткам чэмпіянату і перамогай. Вельмі важна набраць у першым туры тры ачкі.

Іншы момант – сёння была найцяжкая гульня, ды якой мы і рыхтаваліся. Усё, што адбывалася з камандай «Нафтан» у перадсезонцы, мы бачылі. Калі і здараліся ў яе нават буйныя паразы, то гэта было не зусім па гульні.

Цяжкая каманда, у якой шмат маладых хлопцаў, якія жадаюць сябе зарэкамендаваць у вышэйшай лізе, і яны імкнуцца з усіх сіл. Таму такая складаная гульня і атрымалася.

Трэці момант - траўма Сярогі Чэрніка, якому прыляцела ў канцы гульні. Страцілі яшчэ аднаго чалавека па стане здароўя. Вельмі непрыемны момант.

Жадаю Сяргею сіл, цярпенні і акрыянні. Трэба дачакацца абследавання, але, мяркуючы па стане Чэрніка і таму, што яго павезла машына хуткай дапамогі, гэта, напэўна, нешта непрыемнае.

Хацелася б памыліцца, каб усё абышлося лёгкім спалохам, – сказаў Бага.