Усе навіны

Трэнер «Іслачы» Бароўскі: «Не ўсе футбалісты змаглі паказаць свой узровень. Замены былі зроблены па гульні. Хлопцы відавочна выпалі»

18 сакавіка 2023, 20:41

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (0:3).

– Першыя хвіліны першага матчу заўсёды вельмі важныя. Мы ўваходзілі ў гульню, мусіць, хвілін 16. Першая атака здарылася, калі Роўда мог больш-менш дакладна прабіць.

18-я хвіліна, так. Увогуле адбыўся ў нас нейкі псіхалагічны надлом. Ці то мандраж, ці то яшчэ што. Прапусцілі гол, а ў другім тайме «Дынама» ужо гуляла па ліку, выкарыстоўвала нашыя памылкі ў абароне.

На жаль, не ўсе футбалісты змаглі паказаць свой узровень. Замены былі зроблены па гульні. Хлопцы відавочна выпалі.

Думаю, наш таварыскі матч у міжсезонне згуляў для «Дынама» добрую службу. Сапернік зрабіў высновы, мы – не.

– Ранняя замена Гуза адбылася таму ж?

– Так, з яго зоны быў забіты гол. Ён не навязаў шчыльнай гульні. Гуляць з мячом адно, без мяча – зусім іншае, у два разы складаней. На жаль, нам давялося гэта зрабіць, – сказаў Бароўскі.