Усе навіны

«Хваля» падпісала армянскага нападаючага Мурадзяна

20 сакавіка 2023, 20:12

Як паведамляе прэс-служба пінскай «Хвалі», клуб падпісаў кантракт з армянскім нападаючым Рыгорам Мурадзянам. Пагадненне з 20-гадовым футбалістам разлічана на 1 год.

Мурадзян з'яўляецца выхаванцам Ерэванскай футбольнай акадэміі. Сваю кар'еру пачынаў у 2020 годзе ў другой камандзе «Арарата». Пасля выступаў за каманды БКМА з Ерэвана, «Арарат» таксама са сталіцы Арменіі і «Шырак» з Гюмры.