Усе навіны

ФІФА падала апеляцыю на рашэнне CAS у дачыненні да прэзідэнта Федэрацыі футбола Гаіці, які быў абвінавачаны ў дамаганнях да футбалістак

20 сакавіка 2023, 20:46

ФІФА абскардзіла рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (САS) па справе былога кіраўніка Федэрацыі футбола Гаіці Іў Жан-Барта.

75-гадовы функцыянер, які ўзначальваў мясцовую федэрацыю 20 гадоў, абвінавачваўся ў сэксуальным гвалце ў адносінах да футбалістак зборнай Гаіці, за што ФІФА яго пажыццёва дыскваліфікавала.

У сакавіку мінулага года Жан-Барт адмаўляў абвінавачанні, а CAS адмяніў рашэнне аб адхіленні з-за адсутнасці доказнай базы.

Як паведамляе Inside The Games, ФІФА падала апеляцыю на гэтае рашэнне CAS, а таксама адмовіла Жан-Барту ў аднаўленні на пасадзе кіраўніка Федэрацыі футбола Гаіці.