Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «Пазіцыя першага нумара зборнай Францыі – для Меньяна»

20 сакавіка 2023, 23:52

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам заявіў, што новым асноўным галкіперам каманды стане Майк Меньян з «Мілана».

«Пазіцыя першага нумара – для Меньяна. У мяне таксама будуць кансультацыі на гэты конт. Важна мець іерархію ў складзе», – сказаў Дэшам.

Пасля ЧС-2022 сваю міжнародную кар'еру завяршыў капітан і рэкардсмен зборнай па колькасці матчаў – варатар «Тотэнхэма» Уга Льярыс.

У сакавіку французы згуляюць супраць Нідэрландаў і Ірландыі ў кваліфікацыі Еўра-2024.