Усе навіны

Абаронца зборнай Беларусі Хадаркевіч: «Едзем даказваць, што мы вартыя біцца за ўдзел у Еўра. Цяпер няма слабых ці моцных груп»

21 сакавіка 2023, 09:31
2

Абаронца зборнай Беларусі Руслан Хадаркевіч падзяліўся чаканнямі ад матчаў адбору на Еўра-2024. Нагадаем, што беларусы 25 сакавіка правядуць матч са Швейцарыяй, а 28 сакавіка – з румынамі.

«Чаканні насамрэч вельмі вялікія. Едзем не проста адбываць нумар, едзем даказваць, што мы вартыя біцца за ўдзел у Еўра.

Цяпер няма такога паняцця, каб група была слабая ці моцная, усе зараз усе каманды вельмі добрага ўзроўню, таму я лічу, што мы павінны проста выходзіць, біцца, аддаваць усе сілы на поле, і будзе перамагаць мацнейшы проста.

Паказаць, што мы вартыя гуляць на такім жа ўзроўні, як і яны, проста паказаць свае наймацнейшыя бакі, паказаць свой узровень», – сказаў Хадаркевіч.