Усе навіны

Уладзімір Хвашчынскі: «У нас у камандзе няма ні Месі, ні Раналду, каб кагосьці выдзяляць – усе плюс-мінус адпавядаюць менавіта мінскаму «Дынама»

21 сакавіка 2023, 10:50

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі падзяліўся чаканнямі ад цяперашняга сезона вышэйшай лігі.

«Вядома, настройваюся на станоўчы зыход чэмпіянату, і на тое, што мае асабістыя паказчыкі будуць добрыя, галоўнае, каб для каманды [карысна было]. [Важна, каб] наша камандная гульня і наша месца ў турнірнай табліцы адпавядалі нашым амбіцыям.

У нас у камандзе няма ні Месі, ні Раналду, каб кагосьці вылучаць – усе плюс-мінус адпавядаюць менавіта мінскаму «Дынама» і ў кожнага ёсць станоўчыя і адмоўныя якасці, так што вылучу нас як каманду», – сказаў Хвашчынскі.