Усе навіны

«Севілля» звольніла Сампаолі

21 сакавіка 2023, 13:50

«Севілля» абвясціла пра звальненне Хорхе Сампаолі з пасады галоўнага трэнера.

Новы трэнер пакуль не названы. Па дадзеных СМІ, ім стане Хасэ Луіс Мендзілібар.

У апошніх 5 матчах Ла Лігі «Севілля» атрымала адну перамогу, тройчы прайграла, яшчэ адзін матч завяршыўся ўнічыю. Пасля 26 тураў андалусійцы знаходзяцца на 14-м месцы ў чэмпіянаце, адрыў ад зоны вылету – 2 ачкі.

«Севілля» выйшла ў чвэрцьфінал Лігі Еўропы, дзе згуляе супраць «Манчэстэр Юнайтэд».