Усе навіны

Варатар мінскага «Дынама» Макаўчык: «Безумоўна, мы нацэленыя на чэмпіёнства, інакш ніяк»

21 сакавіка 2023, 15:30

Варатар мінскага «Дынама» Арцём Макаўчык распавёў аб планах «бела-блакітных» на сезон у вышэйшай лізе.

– Якія задачы на сезон?

– «Дынама» – вялікі клуб, у якім заўсёды ставяцца толькі максімальныя задачы. Безумоўна, мы нацэлены на чэмпіёнства. Інакш – ніяк.

– Вадзім Скрыпчанка казаў пра гэта напрамую?

– Мне здаецца, у кожнай камандзе трэнер ставіць такую задачу. Інакш няма сэнсу выходзіць на поле, – сказаў Макаўчык.