Усе навіны

Сяргей Яромка: «Старшыня «Мiнска» сказаў, што задача клуба – падрыхтоўка гульцоў для зборных. Каб клуб выхоўваў, развіваў футбалістаў і на гэтым зарабляў»

21 сакавіка 2023, 20:29

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка расказаў пра задачы клуба.

– Каманда сфарміравана практычна за 2 месяцы. Маладосці ўласцівая нестабільнасць. Мы гатовы да ўсіх спадаў, перападаў. Будзем ісці ад гульні да гульні. На жаль, зараз 10 чалавек з'язджаюць у зборныя. Будзем рабят дабаўляць з дубля. Думаю, усё будзе нармальна.

Перад намі нядаўна выступіў старшыня клуба (Андрэй Васілевіч – Tribuna.com). Сказаў, што задача клуба - падрыхтоўка моладзі для зборных. Каб клуб выхоўваў і развіваў футбалістаў і на гэтым зарабляў, – сказаў Яромка.