Усе навіны

Іван Біёнчык: «Самае складанае – наш менталітэт: ён аўтсайдарскі і сфакусаваны на мінулым, а не на сучаснасці. І вось з гэтым мы ў «Славіі» зараз змагаемся»

22 сакавіка 2023, 11:25

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў паразу ад «Мінска» ў 1-м туры чэмпіянату Беларусі з лікам 0:2, а таксама пракаментаваў селекцыйную работу клуба ў міжсезонне.

– Прыйшлося адбівацца за гульцоў перад заўзятарамі?

– Прыйшлося адбівацца за што?

– За вынік прынамсі…

– Паслухайце, вынік на тое і вынік, што сёння ён можа быць паспяховы, [а заўтра можа быць] непазітыўным. Ёсць працэсы, і працэс немінучы. Працэс станаўлення, працэс развіцця і гэтак далей.

Больш за тое, што самае складанае – гэта наш менталітэт, калі ён аўтсайдарскі, і ён сфакусаваны на тым, што было ў мінулым, а не на тое, што ёсць у сучаснасці, вядома, ёсць праблемы. Праблема жыцця ўчарашнім днём. І вось з гэтым менталітэтам мы зараз змагаемся.

– Ну наогул «Славію» ці ледзь не да фаварытаў розыгрышу адносяць. Вы згодны?

– Я згодны з тым, што ў нас роўны чэмпіянат, і ў нас да фаварытаў можна прылічваць і «Мінск». Гэта баяздольная каманда, матываваная, маладая, якая гатова гуляць, якая дастаўляе дыскамфорт.

– Вы сваёй абоймай задаволены ў цэлым?

– Сваёй абоймай мы не задаволеныя ў цэлым. Вядома, камплектаванне ў нас было ні хістка, ні валка, роўна, як і падрыхтоўка.

– А з-за чаго так атрымалася?

– Таму што абставіны [так склаліся]: і эпідэмія, якая ў камандзе была, і пэўныя стэрэатыпы, пра якія я казаў раней, якія склаліся адносна Мазыра, якія ўплывалі на прыезд і пераход футбалістаў.

– Калі вы ў «Славію» прыходзілі, то казалі, што гэта суперклуб па інфраструктуры, па ўмовах – усяму. Што ўмовы створаны проста супер. Цяпер гэта не так, атрымліваецца?

– Я рады, што ў вас вельмі добрая памяць.

– Гэта не так?

– Я ж кажу, што рады, што ў вас добрая памяць. Ёсць заўсёды над чым працаваць, ёсць, куды рухацца, і ў чым развівацца, – сказаў Біёнчык.