Усе навіны

«Барса» гатова заплаціць за Караска 9-10 млн еўра, «Атлетыка» патрабуе ўдвая больш

22 сакавіка 2023, 12:16

«Барселона» і «Атлетыка» працягваюць перамовы па трансферу паўабаронцы Янніка Ферэйры Караска.

Як паведамляе Relevo, у клубаў ужо былі пэўныя дамоўленасці пасля пераходу Мэмфіса Дэпая ў мадрыдскую каманду. Раней бакі ўзгаднілі, што «Атлетыка» прадасць 29-гадовага бельгійца за 9-10 мільёнаў еўра, аднак цяпер кіраўніцтва змяніла сваё рашэнне і патрабуе ўдвая вялікую суму.

«Барса» не гатовая пераплачваць з-за лімітаў фінансавага фейр-плею.

Дзеючы кантракт Караска разлічаны на лета 2024 года.

Яго падрабязная статыстыка – тут.