Усе навіны

«Манака» гатовы прадаць Дысасі за 50 млн еўра

22 сакавіка 2023, 14:22

«Манчэстэр Юнайтэд» цікавіцца цэнтральным абаронцам «Манака» Акселем Дысасі, паведамляе MailOnline.

Прадстаўнікі манкуніянцаў ужо правялі папярэднія перамовы з прадстаўнікамі 24-гадовага француза ў студзені.

«Манака» гатовы адпусціць футбаліста летам прыкладна за 44 млн фунтаў (50 млн еўра – заўв.).

Дзеючы кантракт абаронцы заканчваецца ў чэрвені 2025-га.

Раней паведамлялася, што акрамя «МЮ» Дысасі цікавяцца «Баварыя» і «ПСЖ».