Усе навіны

Капскі, Альшэўскі, Зайцаў, Сафар'ян перасталі быць членамі выканкама АБФФ

22 сакавіка 2023, 17:18
2

Кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі, галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі, экс-кіраўнік брэсцкага «Дынама» і «Руха» Аляксандр Зайцаў, экс-намеснік кіраўніка АБФФ Сяргей Сафар'ян перасталі быць сябрамі выканкаму АБФФ.

Таксама месцы ў выканкаме страцілі Міхаіл Вяргеенка, Дзмітрый Касёнак, Генадзь Барысюк, Пётр Шэршань, Франц Ляцяга, Міхаіл Мархель, Пётр Пархомчык, Мікалай Вайцюхоўскі, Ігар Шлойда.