Усе навіны

Цімашчук падаў пазоў на УАФ у CAS, ён аспрэчвае пазбаўленне тытулаў і забарону на футбольную дзейнасць (Ігар Бурбас)

23 сакавіка 2023, 17:06
1

Трэнер «Зеніта» Анатоль Цімашчук будзе судзіцца з УАФ, паведаміў журналіст Ігар Бурбас у сваім Тэлеграм-канале. Экс-гулец зборнай Украіны ўжо звярнуўся з іскам у Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS).

Пасля пачатку 24 лютага 2022 г. расійскага ўварвання ва Украіну, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі Цімашчук у сваім інстаграме напісаў наступнае: «Нам патрэбен мір. Дзеля нашых дзяцей і бацькоў, дзеля жыцця на Зямлі», пасля чаго больш публічна не выказваўся пра гэтую падзею, а ў снежні заявіў, што не плануе пакідаць РФ.

УАФ пазбавіла Цімашчука ўсіх тытулаў, трэнерскай ліцэнзіі і пажыццёва канфіскавала з афіцыйнага рэестра зборных. Таксама яму забаранілі займацца футбольнай дзейнасцю ва Украіне. Разгляд справы для кожнага з бакоў з улікам усіх працэсуальных этапаў абыдзецца арыенціровачна ў 100 тысяч еўра.

Раней Цімашчук прайграў апеляцыі ва ўсіх унутраных інстанцыях. Яго інтарэсы ў Лазане будзе прадстаўляць балгарын Георгі Градзеў, які не ўпершыню супрацоўнічае з «Зенітам».

У мінулым годзе спартыўны арбітраж ужо адхіляў апеляцыю РФС на адхіленне клубаў і зборных ад міжнародных спаборніцтваў.