Усе навіны

Абаронца зборнай Швейцарыі Радрыгес: «Беларусь будзе стаяць ззаду. Для нас важна забіць як мага хутчэй»

24 сакавіка 2023, 10:14

Абаронца зборнай Швейцарыі Рыкарда Радрыгес пракаментаваў матч са зборнай Беларусі, які пройдзе 25 сакавіка.

«Мы заўсёды хочам перамагаць. Але гэта заўсёды няпроста супраць сапернікаў, якіх ты, магчыма, ведаеш не так добра.

Беларусь будзе стаяць ззаду. Для нас важна забіць як мага хутчэй. Мы дастаткова добрыя і ведаем, што да чаго», – сказаў Радрыгес.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе без гледачоў у сербскім Нові-Садзе ў суботу 25 сакавіка ў 20:00 па беларускім часе.