Усе навіны

Тайсан Ф'юры сёмы раз стане бацькам

24 сакавіка 2023, 11:57
1

Уладальнік тытула WBC у суперцяжкай вазе Тайсан Ф'юры (33-0-1, 24 KO) паведаміў, што яго жонка Пэрыс цяжарная.

«Яшчэ не ўсё страчана. У мяне спатканне са сваёй прыгожай цяжарнай жонкай Пэрыс Ф'юры. Якая жанчына. 7-е дзіця на падыходзе. Выдатная навіна, якая падбадзёрыць мяне», – напісаў Фьюры.

У Тайсана і Пэрыс тры дачкі – Афіна, Венесуэла і Валенсія, а таксама трое сыноў – Прынц Тайсан Ф'юры II, Прынц Аданіс Амазія і Прынц Джон Джэймс.

Раней стала вядома, што бой з Аляксандрам Усікам не адбудзецца.