Усе навіны

Луі ван Гал: «Раналду больш камандны гулец, чым Месі»

24 сакавіка 2023, 23:40

Былы галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал параўнаў Крышціяну Раналду і Ліянеля Месі.

«Гэта два найлепшыя гульцы сваёй эры, складана выбіраць. У Раналду больш тытулаў, чым у Месі, але ў Ліянеля больш індывідуальных узнагарод. Акрамя таго, Раналду больш камандны гулец, чым Месі.

Я зраблю выбар на карысць каманды, чым на карысць асобнага футбаліста. Месі можа быць найлепшым гульцом, але трэба дзейнічаць камандна», – адзначыў Ван Гал.