Усе навіны

Івулін распаваёў пра беларускі футбол у інтэрв'ю Guardian: «Узровень становіцца ўсё горш і горш, і нічога добрага з гэтага не выйдзе»

25 сакавіка 2023, 12:40

Інтэрв'ю з журналістам Tribuna.com Аляксандрам Івуліным 25 сакавіка з'явілася на галоўнай старонцы спартыўнага раздзелу брытанскага выдання The Guardian.

«Калі тваё імя там ёсць, то працаваць у беларускім спорце немагчыма. Таму ў гульцоў ёсць выбар: замаўчаць і прыкінуцца, што яны згодныя з рэжымам, ці з'ехаць з краіны. Некаторыя з меркаванняў бяспекі з'ехалі гуляць у такія месцы, як Ізраіль і Казахстан.

Месцы вядучых гульцоў, якіх не выклікаюць з-за іх палітычнай пазіцыі, становяцца вакантнымі. Тады выклікаюцца іншыя, якія бачаць у гэтым шанец для сябе і ідуць на асабісты кампраміс: яны робяць выгляд, што ўсё добра, трымаюць рот на замку і атрымліваюць свой шанец. Іх выкарыстоўваюць як інструмент прапаганды, і гэта цана, якую яны гатовыя заплаціць. Узровень становіцца ўсё горш і горш, і нічога добрага з гэтага не выйдзе», – сказаў Івулін.