Усе навіны

Хары Магуайр: «Калі не выйграем Еўра-2024, то гэта будзе правал»

25 сакавіка 2023, 18:47

Цэнтральны абаронца зборнай Англіі і «Манчэстэр Юнайтэд» Хары Магуайр распавёў пра мэты сваёй нацыянальнай каманды на наступным кантынентальным першынстве.

«У мае 30 гадоў я думаю так: «Калі мы не выйграем Еўра-2024, дык гэта будзе правал». Спачатку павінны прайсці адбор. У нас складаная група, але ў матчы з Італіяй мы дасягнулі ўражлівага выніку.

Я ўдзельнічаў у трох буйных турнірах і быў вельмі блізкі да перамогі. Я веру, што ў нас ёсць гульцы для перамогі. Мы ехалі ў Катар на ЧС-2022 з жаданнем выйграць турнір. Таму, калі нас выбілі, мы былі вельмі расчараваны.

На ЧС-2022 мы выступілі вельмі добра, у нас больш за ўсіх сухіх матчаў, а таксама мы ў лідарах па колькасці галоў, нягледзячы на вылет у чвэрцьфінале.

Я кажу ад свайго імя, але з размоў з партнёрамі ведаю, як яны былі рады, што Гарэт Саўтгейт застаўся на пасадзе галоўнага трэнера. Менавіта ён усяліў у нас надзею, што мы як краіна можам быць паспяховымі на буйных турнірах. Вядома, мы толькі выйграем ад таго, што ён галоўны трэнер», – сказаў Магуайр.

Англія пачала свой шлях у кваліфікацыі Еўра-2024 выязной перамогай над Італіяй (2:1). Заўтра падапечныя Саўтгейта на «Уэмблі прымуць зборную Украіны.