Усе навіны

«Атлетыка» гэтым летам хоча абнавіць лінію атакі. Марата можа вярнуцца ў «Ювентус»

25 сакавіка 2023, 22:14

У гэтае летняе трансфернае акно «Атлетыка» плануе ажыццявіць некалькі трансфераў на ўваход і выхад, каб асвяжыць атакуючае звяно каманды.

Паводле інфармацыі Relevo, у мадрыдскім клубе цікавяцца дэбютантам зборнай Італіі Матэа Рэтэгі. Паведамляецца, што паміж прадстаўнікамі «Алетыка» і сёлетнім клубам Рэтэгі «Тыгрэ» ўжо адбыліся першыя кантакты. Учора стала вядома, што за гульцом таксама працяглы час сочыць «Інтэр».

Яшчэ адным гульцом, які знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «матрацнікаў», з“яўляецца П'ер-Эмерык Абамеянг. У гэтым сезоне габонец не мае стабільнай гульнявой практыкі ў «Чэлсі», а мадрыдцы сочаць за ім яшчэ са студзеня.

У сваю чаргу, пакінуць каманду можа Альвара Марата, чыё імя звязваюць з трэцім вяртаннем у «Ювентус» або пераходам у «Мілан». У гэтым сезоне 30-гадовы іспанскі форвард забіў 10 мячоў і аддаў 2 асісты ў 26 матчах Ла Лігі. Поўная статыстыка – тут.