Усе навіны

Зборная Беларусі не выйграе ў 14 афіцыйных паядынках запар

25 сакавіка 2023, 22:18

Сёння падапечныя Георгія Кандрацьева ў першым матчы адбору да Еўра-2024 разгромна прайгралі зборнай Швейцарыі (0:5).

У 14 апошніх афіцыйных матчах беларусы пацярпелі 11 паражэнняў і 3 разы згулялі ўнічыю.

Апошняя перамога зборнай Беларусі здарылася ў сакавіку 2021-га супраць Эстоніі (4:2) у кваліфікацыі да ЧС-2022.

Адзначым, што рэкорднай з'яўляецца серыя без перамог у 16 матчах запар паміж 1996 і 2000 гадамі.