Усе навіны

Мурат Якін пра разгром Беларусі: «Наш левы фланг дзейнічаў вельмі добра. Было выдатна назіраць за Швейцарыяй сёння»

25 сакавіка 2023, 22:56

Галоўны трэнер зборнай Швейцарыі Мурат Якін пракаментаваў разгромную перамогу над Беларуссю (5:0) у першым матчы кваліфікацыі да Еўра-2024.

«У пачатку [матчу] у нас быў перыяд спалоху, мы не былі сканцэнтраваныя. Аднак пасля гэтага мы гулялі вельмі ўпэўнена і дысцыплінавана. У патрэбны момант мы змаглі забіць. Было выдатна назіраць за гэтай камандай сёння.

Левы фланг дзейнічаў вельмі добра – асабліва з Радрыгесам, які працягваў падлучацца да нападаў, і Варгасам, які моцны ў гульні 1 на 1. З правага боку ў нас было крыху больш праблем», – сказаў Якін.