Усе навіны

Хаўбек Швейцарыі Варгас: «Нам пашчасціла, што Беларусь не рэалізавала выдатны шанс на старце. Але мы выйгралі матч заслужана»

25 сакавіка 2023, 23:42

Паўабаронца зборнай Швейцарыі Рубен Варгас пракаментаваў перамогу на Беларуссю (5:0) у адборы на Еўра-2024.

«Зноў жа, гэта былі іншыя ўмовы без фанатаў. Нам пашчасціла, што Беларусь не рэалізавала выдатны шанс на старце. Але мы выйгралі матч заслужана. Таксама прыемна, што мы змаглі забіць шмат галоў. Я вельмі шчаслівы, што зноў знаходжуся ў добрай форме. Гэта было вельмі весела», – сказаў Варгас.