Усе навіны

Фодэн прапусціць матч з Украінай – раніцай яму зрабілі аперацыю па выдаленні апендыкса

26 сакавіка 2023, 17:56

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Філіп Фодэн не згуляе ў сённяшнім матчы зборнай Англіі супраць Украіны ў адборы Еўра-2024.

22-гадовы футбаліст пакінуў размяшчэнне нацыянальнай каманды, раніцай ён перанёс аперацыю па выдаленні апендыкса.

У папярэдняй сустрэчы з Італіяй Фодэн правёў 12 хвілін — галоўны трэнер Гарэт Саўтгейт ажыццявіў зваротную замену пасля чырвонай карткі Люка Шоу.

Матч кваліфікацыі Еўра Англія - Украіна пачнецца ў 19.00.