Усе навіны

Раналду пра перамогі над Ліхтэнштэйнам і Люксембургам: «Мэта дасягнута. Рады, што ўнёс свой унёсак»

27 сакавіка 2023, 09:47

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышцiяну Раналду падвёў вынікі першых двух матчаў адбору да Еўра-2024 з Ліхтэнштэйнам (4:0) і Люксембургам (6:0).

«2 гульні, 2 перамогі! Мэта дасягнута. Рады, што зрабіў свой унёсак у гэты вельмі станоўчы пачатак нашай кваліфікацыі. Наперад!» - заявіў Раналду.

На рахунку Раналду 4 мячы ў двух стартавых матчах кваліфікацыі.