Усе навіны

Мікіта Сцяпанаў: «Ці баімся прапусціць пяць ад Румыніі? У сэнсе? Кожная гульня – гэта асобнае нейкае спаборніцтва»

27 сакавіка 2023, 20:58
2

Гулец зборнай Беларусі Мікіта Сцяпанаў падзяліўся чаканнямі ад матча са зборнай Румыніяй у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы-2024.

Сустрэча пройдзе 28 сакавіка. Каманда не перамагае цягам 14 матчаў запар.

– Якія футбалісты ў складзе зборнай Румыніі ўяўляюць для вас найбольшую небяспеку?

– Каманда Румыніі – яна ўся добрая, у прынцыпе. Мы не разбіралі паасобку нейкіх гульцоў. Яна агульная каманда, добрая каманда. У кожнай лініі моцныя футбалісты.

– Вам забілі пяць мячоў у матчы супраць Швейцарыі, вы не баіцеся прапусціць столькі ж заўтра?

– У сэнсе баімся? Кожная гульня – гэта асобнае нейкае спаборніцтва. Так, мы прапусцілі пяць, але заўтра будзе новы дзень і новая гульня. Таму... Такі адказ, – сказаў Сцяпанаў.