Усе навіны

Прэзідэнт «Урала» Іваноў пра Скрыпчанку: «Ён падмануў мяне, клуб, гульцоў, заўзятараў. З такімі людзьмі я вітацца не буду»

27 сакавіка 2023, 21:45
1

Прэзідэнт «Урала» Рыгор Іваноў падзяліўся меркаваннем пра беларускага спецыяліста Вадзіма Скрыпчанка.

У 2015 годзе ён увайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі, а пасля сыходу Ганчарэнкі Скрыпчанка стаў выконваючым абавязкі галоўнага трэнера, а потым і галоўным трэнерам каманды.

Цяпер «Урал» узначальвае зноў Ганчарэнка.

– Шмат было ўдараў у футболе, але самы вялікі – ад Вадзіма Скрыпчанкі. Ён сядзеў і глядзеў мне ў вочы, казаў, што яму цяжка, трэба рабіць аперацыю.

Я яго ўгаворваў застацца, казаў, каб пачакаў, што найважнейшая гульня з «Крылы Саветаў», тлумачыў, што ў перапынку, да якога заставалася адна гульня, паедзе дадому, адпачне. А ён казаў, што захварэў і яму патрэбная аперацыя.

У выніку ўжо праз дзень стаяў у форме «Крылаў» і даваў устаноўку на нашу гульню. Як гэта можна? Я быў бы не супраць, калі б ён сапраўды распавёў, што прыняў прапанову ад Самары.

Але ён падмануў мяне, клуб, гульцоў, заўзятараў. З таго часу я з ім не размаўляў. З такімі людзьмі я вітацца не буду, – сказаў Іваноў.

Нагадаем, пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «Урал» у сезоне-2015/2016 дамогся найлепшага выніку ў гісторыі клуба за ўвесь час выступаў у чэмпіянаце Расіі – 8-га месца. 1 лістапада 2016 г. Скрыпчанка падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера, а 3 лістапада быў прызначаны галоўным трэнерам самарскіх «Крылаў Саветаў».