Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «Сэйвы Мэньяна на апошніх хвілінах дазволілі нам узяць 3 ачкі»

28 сакавіка 2023, 09:03

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам пракаментаваў гасцявую перамогу над Ірландыяй (1:0) у адборы Еўра-2024.

«Гэта ніколі не бывае лёгка. Гэтая каманда вельмі агрэсіўная. У канцы былі сцэны з заўзятарамі, яны заўсёды небяспечныя.

Але мы моцныя, мы трымаліся, гэта вельмі добры матч для нас. Але ён горшы за пятнічны (4:0 з Нідэрландамі – заўв.). Але і сапернік быў іншым, гэта больш згуртаваны сапернік.

Мы набралі 6 ачкоў у двух матчах – гэта вельмі добра.

Сэйвы Майка Меньяна на апошніх хвілінах дазволілі нам узяць 3 ачкі. Майк – гэта Майк. Няпроста замяніць Уга Льёрыса, але ён выпраменьвае шмат сіл.

Сказаў Бенжамену Павару, які забіў мяч, што рады за яго. У яго быў менш шчаслівы час, але зараз ён тут. Ён дазволіў нам выйграць гэтую гульню. У любога гульца могуць быць цяжкія часы, таму я не збіраюся пазбаўляць яго ўпэўненасці», – сказаў Дэшам у гутарцы з TF1.