Усе навіны

Расіі могуць забараніць удзел у камандных відах спорту на Алімпіядзе-2024 (Daily Mail)

28 сакавіка 2023, 11:55

Расіі могуць забараніць удзельнічаць у камандных відах спорту на Алімпіядзе-2024 у Парыжы, паведамляе Daily Mail.

Забарона на ўдзел Расіі ў камандных відах спорту, такіх як футбол, гандбол і валейбол з'яўляецца адным з варыянтаў рэкамендацый для міжнародных федэрацый.

Для расіян і беларусаў распрацоўваюць крытэрыі допуску да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам.

МАК разглядае магчымасць адхіліць расійскіх спартсменаў, вінаватых у ваенных злачынствах, а таксама тых, хто актыўна падтрымліваў вайну ва Украіну і меў сувязі з вайскоўцамі.

Сёння выканкам МАК абмяркуе пытанне ўдзелу расіян у міжнародных стартах.