Усе навіны

Швейцарац Штэфен – пяты футбаліст, які аформіў хет-трык у вароты зборнай Беларусі

28 сакавіка 2023, 15:01

25 сакавіка зборная Швейцарыі разграміла Беларусь (0:5) у адборы на ЧЕ-2024.

У першым тайме тры мячы ў вароты Андрэя Кудраўца забіў Рэната Штэфен. Такім чынам, швейцарац стаў 5-м футбалістам, які аформіў хет-трык у матчы супраць зборнай Беларусі.

Да Штэфена падобнае дасягненне ўдавалася Радаславу Калужнаму (Польшча, 7.10.00), Луку Тоні (Італія, 7.09.05), Педра Радрыгесу (Іспанія, 12.10.12) і Гарэту Бейлу (Уэльс, 5.09.21).