Усе навіны

Месі пераадолеў адзнаку ў 100 мячоў за зборную Аргенціны.

29 сакавіка 2023, 08:20

Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі вызначыўся хет-трыкам у першым тайме таварыскага матчу супраць Кюрасаа (7:0).

35-гадовы гулец «ПСЖ» забіў 100, 101 і 102 галы за нацыянальную каманду. Гэта адбылося роўна праз 100 дзён пасля перамогі Аргенціны на чэмпіянаце свету ў Катары.

Таксама нападаючы стаў адзіным гульцом з Паўднёвай Амерыкі, якому ўдалося забіць 100 галоў на міжнародным узроўні.

Месі дэбютаваў за зборную ў жніўні 2004-га ў таварыскім матчы супраць Венгрыі, атрымаўшы ўжо праз 2 хвіліны чырвоную картку за адмашку.