Усе навіны

Паўабаронца зборнай Беларусі Кавалёў: «Калі мы пакажам відовішчны футбол, то нас хаця б не будуць паліваць брудам»

29 сакавіка 2023, 13:19
3

Паўабаронца зборнай Беларусі Юрый Кавалёў падзяліўся думкамі пра тое, як неабходна гуляць камандзе, каб выйграваць матчы ў адборы на чэмпіянат Еўропы-2024.

Інтэрв'ю з Кавалёвым запісана да матча са Швейцарыяй (0:5). Нагадаем, што ў другім матчы беларусы таксама саступілі Румыніі з лікам 1:2.

«Проста нам трэба разняволіцца ўсім ад гэтага ціску, ад вынікаў мінулых, якіх не было. Проста гуляць у футбол, не баяцца гуляць, не баяцца прымаць мячы, абыгрываць адзін-у-адзін. І тады заўзятары не тое, што нас пахваляць, нават калі мы прайграем, ці будуць рады, што мы прайгралі, але хаця б нас не будуць вось так паліваць брудам, а скажуць, маўляў, так, не атрымалася.

Так, узровень Швейцарыі нашмат вышэйшы, чым у нас, гэта любы адэкватны чалавек разумее. А калі мы пакажам добры футбол, відовішчны, то такога негатыву, як зараз, я думаю, проста не будзе», – сказаў Кавалёў.