Усе навіны

Фергюсана і Венгера ўключылі ў Залу славы АПЛ

29 сакавіка 2023, 14:49

АПЛ аб'явіла аб уключэнні ў Залу славы былога трэнера «Манчэстэр Юнайтэд» Алекса Фергюсана і экс-коуча «Арсенала» Арсена Венгера.

Фергюсан і Венгер – першыя трэнеры, якія трапілі ў Залу славы АПЛ.

На чале з Фергюсанам «Юнайтэд» заваявалі рэкордныя 13 тытулаў АПЛ, у тым ліку двойчы па тры разы запар.

Ён трэніраваў каманду 27 гадоў, 21 з якіх – у АПЛ, якая была заснавана ў 1992 годзе. Ён прывёў каманду да перамогі ў чэмпіянаце ўпершыню з 1967 года.

Пакінуў каманду пасля сезона 2012/13, у чарговы раз выйграўшы чэмпіянат Англіі.

У Залу славы АПЛ ужо ўключаны 6 футбалістаў, якіх трэніраваў Фергюсан: Дэвід Бэкхэм, Эрык Кантона, Рой Кін, Уэйн Руні, Петэр Шмейхель і Пол Скоўлз.

У 810 матчах у АПЛ «МЮ» на чале з Фергюсанам атрымаў 528 перамог і набраў 1752 ачкі.

81-гадовы Фергюсан 11 разоў станавіўся трэнерам года ў АПЛ, трэнерам месяца – 27 разоў.

73-гадовы Венгер трэніраваў «Арсенал» на працягу 22 сезонаў, што зʼяўляецца рэкордам АПЛ. На чале з ім лонданцы заваявалі тры чэмпіёнствы, а ў сезоне 2003/04 сталі адзінай у гісторыі турніру камандай, якая выйграла тытул, не саступіўшы ні ў адным матчы.

У Залу славы АПЛ ужо ўключаны 2 футбалісты, якіх трэніраваў Венгер: Цьеры Анры і Патрык Віейра.

У АПЛ Венгер правёў 828 матчаў, што зʼяўляецца рэкордам. У гэтых сустрэчах яго «Арсенал» 476 разоў перамог, а ў 199 – згуляў унічыю.

Ён быў прызнаны трэнерам сезона ў АПЛ у 1998, 2002 і 2004 гадах.

Зала славы АПЛ была заснавана ў 2021 годзе. Таксама ў яго ўваходзяць Алан Шырэр, Фрэнк Лэмпард, Дэніс Бергкамп, Стывен Джэрард, Дыдзье Драгба, Венсан Компані, Серхіа Агуэра і Іан Райт.