Усе навіны

Франк Лебеф: «Я выйграў чэмпіянат свету, а Раналду – не»

29 сакавіка 2023, 19:03

Былы абаронца зборнай Францыі Франк Лебеф адрэагаваў на крытыку ў свой адрас наконт выказванняў аб Крышцiяну Раналду.

«Было два хлопцы, якія сказалі, што я дурны і нічога не разумею. Што Раналду паказаў нам, што мы нічога не разумеем у футболе. І што я ніколі не буду на ўзроўні Раналду і ніколі не быў на ягоным узроўні.

І я сказаў: «Окей, вы маеце рацыю». Я ніколі не быў на ягоным узроўні. Я выйграў чэмпіянат свету, а Крышцiяну – не», – сказаў Лебеф.