Усе навіны

Дэ Бруйнэ – самы высокааплатны гулец АПЛ

30 сакавіка 2023, 19:23

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйнэ ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных гульцоў АПЛ ад L'Equipe.

Цяпер заробак Дэ Бруйнэ складае 425 тысяч фунтаў у тыдзень. Другое-трэцяе месца падзялілі партнёр Дэ Бруйнэ, форвард Эрлінг Холанд і галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід Дэ Хеа з заробкам 402 250 фунтаў у тыдзень.

У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Махамед Салах з «Ліверпуля» і яшчэ адзін гулец «Манчэстэр Юнайтэд» Джэйдан Санча.