Усе навіны

«МЮ» паведаміў Грынвуд, што ён не вернецца да трэніровак з камандай раней наступнага сезону

31 сакавіка 2023, 18:34

«Манчэстэр Юнайтэд» паведаміў нападніку Мэйсану Грынвуду, што ён не вернецца да трэніровак з камандай раней наступнага сезону, паколькі расследаванне клуба ў дачыненні да яго арышту па абвінавачванні ў згвалтаванні наўрад ці завершыцца да лета, паведамляе MailOnline.

На перамовах з афіцыйнымі асобамі манкуніянцаў Грынвуд казаў, што хоча як мага хутчэй вярнуцца ў каманду, але «МЮ» не спяшаецца з прыняццем рашэння, працягваючы праверку абставінаў яго арышту і паводзін за межамі поля.

Некаторыя работнікі лічаць, што футбалісту варта даць другі шанец, але камерцыйныя кіраўнікі больш асцярожныя ў гэтым пытанні, таму што вяртанне гульца можа нашкодзіць рэпутацыі клуба.