Усе навіны

«Інтэр» упершыню з 2017 года прайграў 3 матчы запар у Серыі А

1 красавіка 2023, 21:48

«Інтэр» прайграў «Фіярэнціне» (0:1) у матчы 28-га тура чэмпіянату Італіі.

Гэта трэцяе запар паражэнне каманды ў Серыі А. Да гэтага нерадзуры саступілі «Ювентусу» (0:1) і «Спецыі» (1:2).

Каманда ўпершыню з 2017 года прайграла 3 матчы запар у чэмпіянаце. Тады «Інтэр» пазней прайграў яшчэ і чацвёртую гульню.

На гэты момант міланскі клуб на трэцім месцы. У наступным туры «Інтэр» будзе гуляць з «Салернітанай».