Усе навіны

«Барселона» набрала 71 ачко пасля 27 тураў – гэта паўтарэнне другога найлепшага выніку Ла Лігі

2 красавіка 2023, 09:21

«Барселона» разграміла ў гасцях «Эльчэ» ў 27-м Туры Ла Лігі – 4:0.

Зараз у каманды 71 ачко – каталонцы паўтарылі другі лепшы вынік у чэмпіянаце. Раней такое ж дасягненне меў «Рэал» у сезоне 2011/12 і тая ж «Барселона» ў 2012/13. У тых сезонах каманды станавіліся чэмпіёнамі Іспаніі.

Рэкорд належыць «Барселоне», якая ў сезоне 2010/11 пасля 27 тураў мела ў актыве 74 ачкі. Тады каталонскі клуб стаў чэмпіёнам.

«Рэал» правёў 26 матчаў, у каманды 56 ачкоў.