Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Трэба дэманстраваць такі ж запал, жаданне і рашучасць, як і сапернік»

2 красавіка 2023, 23:10

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў паражэнне ў матчы супраць «Ньюкасла» ў чэмпіянаце Англіі (0:2).

«Думаю, што «Ньюкасл» заслужыў перамогу. Сапернік быў больш рашучы, меў больш страсці і жадання забіць мяч. Акрамя таго, ён вельмі добрае баранілі сваю штрафную пляцоўку.

Сапернік нанёс шмат удараў з лініі штрафной плошчы, нам удавалася іх блакіраваць, але іх трэба спыняць у зародку, яшчэ да таго, як гульцы трапяць у фінальную трэць. У нас гэта не надта добра атрымлівалася.

Трэба дэманстраваць такі ж запал, жаданне і рашучасць, як і сапернік. Я ўпэўнены, што рэакцыя на гэтую паразу будзе. Мы даказвалі гэта на працягу ўсяго сезона», – сказаў тэн Хаг.