Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Сёння для маладзёжнай зборнай мала проста гуляць у вышэйшай лізе. Але хацелася б 1-2 зорачкі, а ўзроўню Карніленкі, Глеба, Бялькевіча я пакуль не заўважаю»

4 красавіка 2023, 18:31

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі расказаў аб тым, што для гульцоў яго каманды мала проста выступленні ў вышэйшай лігі.

«Сёння для моладзевай зборнай, напрыклад, ужо мала таго, што футбаліст гуляе ў вышэйшай лізе. Ужо патрэбна нешта большае. Гэта значыць паказваць спелы футбол, які, як раз адпавядае, прынамсі гэтаму ўзроўню.

Хацелася б бачыць, ну хаця б адну, дзве зорачкі такіх, вось убачыць у якой-небудзь зборнай. Вельмі роўныя ўсе хлопцы, таленавітыя, але вось такога вось яркага, узроўня Карніленкі, Глеба, Бялькевіча – я пакуль не заўважаю, на жаль. Усё вельмі роўна», – сказаў Ясінскі.