Все новости

Дзмітрый Молаш: «Лічу, што Юрасаў – адзін з наймацнейшых маладых галкіпераў Беларусі»

4 красавіка 2023, 20:18

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пасля пераможнага матчу са «Смаргонню» (2:1) падзяліўся меркаваннем пра брамніка жодзінцаў Цімафея Юрасава.

– Натуральна, [мы ўлічылі] памылкі мінулага года. Мы сталі гуляць больш на вынік. [Сталі] Разумець, які можа быць вясновы футбол. Удзёўбваць футбалістам. І хлопцы ў нас тут цудоўна разумеюць, што восенню, калі вось такое надвор'е, палі... Цалкам магчыма, трэба на вынік недзе дзейнічаць. Адыходзіць ад нейкіх сваіх прынцыпаў.

– У якім стане прыехаў футбаліст з маладзёжкі?

– Цімафей Юрасаў там не гуляў. Да нас прыехаў, усё нармальна. Нармальныя эмоцыі. Мы пагаварылі. Я ўвогуле лічу, што гэта адзін з наймацнейшых маладых галкіпераў у нас у краіне. Таму ў яго вялікая будучыня. Мы на яго вельмі разлічваем, – сказаў Молаш.