Усе навіны

Месі адмовіў «Аль-Хілялю» – яму прапаноўвалі заробак у 400+ млн еўра ў год (TyC Sports)

5 красавіка 2023, 19:31

Журналіст аргенцінскага выдання TyC Sports Герман Грова заявіў, што нападаючы «ПСЖ» Ліянэль Месі адхіліў прапанову «Аль-Хіляля».

Саудаўскі клуб прапаноўваў 35-гадоваму футбалісту кантракт з зарплатай 400 мільёнаў еўра за год.

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана раней паведамляў, што сам Месі хоча застацца ў Еўропе, а «Барселона» чакае вырашэння сітуацыі з фінансавым феер-плэй, каб пачаць з ім перамовы.

Ліянэль пакуль не змог дамовіцца аб пралангацыі з «ПСЖ».